Надеюсь, что ни у кого особых проблем в чтении и понимании белорусского языка не возникнет, поэтому для вас, друзья, вот эта информация:
Гісторыя "Бонды" пачалася у "самаробнай" студыі на чацвертым паверсе Інстытута культуры. У 1985г. музыкі памянялі грувасткае "Студыя 7" на больш мілагучную "Бонду" і вырашылі сьпяваць толькі свае песьні і толькі на сваёй мове. Новую назву выбралі са сьпісу, што адмыслова склаў паэт Анатоль Сыс паводле "Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка" Вацлава Ластоўскага. Сярод прапаноў былі "Крама", "Брама", "Ронд", але ж усім спадабалася менавіта "Бонда". Камсамольскія актывісты ўбачылі ў назве "аматарскага ВІА" крамолу - "бонда" ў іх асацыявалася з "бандай". Упэўнівалі камсамольцаў з дапамогай прафэсара Адама Мальдзіса, які даў шырокае тлумачэньне слову (гэта й луста хлеба, і кавалак зямлі, агульнае ж значэньне - частка ад цэлага).
За год "Бонда" запісала альбом (умоўны назоў - "Месца пад сонцам"), якому было наканавана ўвайсьці ў залатую скарбонку айчыннага рок-н-ролу. У запісу бралі ўдзел І.Варашкевіч (вакал, губны гармонік), І.Маркаў (гітара), В.Корань (гітара), С. Краўчанка (бас). "Намінальны" бубнач "Бонды" Сяржук Кныш пасьпеў пастукаць у адной песьні, потым яго забралі ў войска. На некаторы час яго замяніў Сяргей Брыкса (сёньня вядомы як хрысціянскі спявак).
Варашкевіч прызнае, што ў "Месцы..." адчувальны ўплыў польскай музыкі, у прыватнасьці гурта "Lady Punk". Але ж трэба прызнаць, што з апорай на традыцыі польскай музыкі, "Бонда" стварыла свой непаўторны стыль - прыпанкованны гук з блюзавай гармонікай. Песьні з гэтага альбома - "Стэфка" й "Слуцкая брама" былі пазьней уключаныя ў рэпертуар ужо легенды 90-х - гурта "Крама". Яны й па сёньня выконваюцца на канцэртах.
У якасьці вокладкі была выкарыстана неафіцыйная эмблема гурта - мыш, што ўгрызаецца ў гітару. Гэты малюнак быў створаны ў 1985г. мастаком-плякатыстам Міхалам Анемпадыставым, рэпрадукцыя ж вісела колькі часу ў "бондаўскай" студыі.
"Бондаўцам" было й найдалей наканавана ствараць беларускую музычную гісторыю. Менавіта на іхныя песьні ("Ура", "Койданава") былі зьнятыя першыя беларускія кліпы. Пасьля распаду гурта ў 1989 г., зь яго паўсталі такія праекты, як "Уліс", "Рокіс", "Крама" й "Little Blues Band".
Музычную спадчыну "Бонды" выдавалі двойчы: альбом "Месца пад сонцам" афіцыйна пабачыў сьвет у 1996г. (дагэтуль ён нелегальна хадзіў "па руках"), а ў 1999г. выйшаў своеасаблівы збор твораў - усе "бондаўскія" песьні на двух кампакт-дысках.
Сяргей Будкін
Аўтар выказвае падзяку ў падрыхтоўцы матэрыялу Ігару Варашкевічу
Если есть вопросы и что-то не понятно, то или спрашивайте, или ,плиз, воспользуйтесь переводчиком вот здесь:
http://tut.by/ (в правом нижнем углу есть опция), я же предлагаю вам оригинал статьи.
добавлено спустя: 3 минута теперь собственно информация о самой группе "Крама":
У віртуальную залю славы беларускага рок-н-ролу на “Тузіне Гітоў” уваходзіць гурт “Крама”, які ў 1993 годзе запісаў альбом “Хворы на Rock-n-Roll”. Рабілася тое цішком у студыі “Песьняроў” – штоноч гукаапэратар студыі й добры сябра “крамаўцаў” Аляксандар Папроцкі праводзіў музыкаў “уціхую”. Так зьявіліся “Будзь разам з намі”, “Бяжы, хлопец” ды іншыя песьні, якія, пэўна, ніколі ня згубяць сваёй актуальнасьці. Па ягоным выхадзе каманда адразу ж сталася адной з самых запатрабавальных у Беларусі, атрымала першую “Рок-Карону”, запісала вэрсію гэтага альбому для Ангельшчыны ды паехала скараць Маскву...
У “Слоўніку Свабоды” Сяржук Сакалоў-Воюш піша пра слова “крама”: “Крама непарыўна зьвязана са словам чарга”. Можа гэтая акалічнасьць на падсьвядомым ўзроўні паўплывала на ўдзельнікаў гурта “Рокіс”, і яны абралі сабе назву “Крама” ў сьнежні 1991 году — час дэфіцыту тавараў, талённай сістэмы ды страшэнных чэргаў. Але музыкі ніякіх сацыяльных пратэстаў сваёй творчасьцю выказваць не зьбіраліся, наадварот — калектыў узяўся за стварэньне “музыкі сьветлых пачуцьцяў” (як пісала маладзёвая прэса таго часу).
Запісваць “Хворы на Rock-n-Roll” музыкі пачалі напрыканцы 1991 году. Дзея адбывалася ў студыі “Песьняроў”, што праўда — нелегальна. Амаль кожную ноч гукаапэратар студыі й добры сябра “крамаўцаў” Аляксандар Папроцкі праводзіў музыкаў “уціхую”. Гэткім чынам за некалькі месяцаў на сьвет зьявіліся “Бяжы, хлопец”, “Здраднік”, “Хворы...” і “Выпі са мной да дна”. “Мінусоўкі” астатніх нумараў запісваліся ў Мазыры на пачатку 1993 году, а вакал дапісваўся на тойсама “песьняроўскай” студыі. “Штатным” тэкставіком каманды стаўся Зьміцер Лукашук, які адначасова зьяўляўся дырэктарам “Крамы” (даволі рэдкае спалучэньне!), музыку да кампазыцыяў пісаў Варашкевіч (“Будзь разам з намі” разам з Андрэям Лявончыкам). Акрамя песень на тэксты Лукашука, па прапанове Варашкевіча ў альбом быў уключаны колішні гіт “Бонды” — “Стэфка”, і натуральна, што песьня набыла другое дыханьне. Такімсама чынам праз год “ачуняе” яшчэ адзін “бондаўскі” гіт: “Слуцкая брама” будзе запісана наноў для “крамаўскага” альбома “Гэй, там, налівай”.
Наконт “Хворага...” сёньня музыкі “Крамы” выказваюцца практычна аднолькава: аб\'ектыўна — гэта лепшы альбом гурта. Аднак, Варашкевіч зазначае, што той самы “фірмовы” крамаўскі гук гурт набыў пазьней, толькі з “жывым” альбомам “Камэндант” (1995), запісаным у бомбасховішчы піўзавода “Крыніца”. “На “Хворым...” атрымалася такое “дайрстрэйтсаўскае” гучаньне, потым мы ад яго адышлі”,— кажа Варашкевіч.
Лідэр гурта таксама зазначае, што ён супраць цэтлікаў кшталту “беларускі рытм-энд-блюз”, што “панавешвала” на “Краму” прэса пасьля выхаду гэтага альбома. “Мы наўмысна пазьбягаем блюзавых стандартаў. Нашая музыка проста “замешаная” на блюзавай аснове. А граем мы звычыйны рок ў шырокім сэнсе гэтага слова. Такога кшталту музыку на беларускай мове болей ніхто не бярэцца выконваць і па сёньня”,— кажа Ігар Варашкевіч.
Менавіта гэты альбом зрабіў гурт лідэрам беларускага рок-эшалёну. Зрэшты, беларускі рок ад “Крамы” зацікавіў замежных фундатараў. Пры дапамозе ангельскага бізнэсоўца Нэва Мэйсана ў Вялікабрытаніі была выдадзена падкарэктаваная англамоўная вэрсія “Хворага...” пад назвай “Vodka on Ice” — увогуле першы СD у гісторыі айчыннай музыкі. Пераклад тэкстаў зрабіў вядомы беларускі гітарыст Аляксей Казлоўскі. Цікава, што “Здраднік” і “Выпі са мной да дна” не ўпісаліся ў англамоўны кантэкст, таму былі замененыя на “Baby” (“Мілка”) і “New Day”, якіх на звычайнай вэрсіі альбома няма.
“Залаты” склад, што браў удзел у запісу: І.Варашкевіч (вакал, губны гармонік), С.Трухановіч (гітара), І.Шэўчык (гітара), Р.Праўда (бас), А.Лявончык (клявішы), А.Горбач (бубны).
добавлено спустя: 3 минутвесь предоставленный вашему вниманию материал с белорусского сайта, где можно найти и послушать отдельные песни многих исполнителей. целиком альбомы там не выкладываются!!! а также есть раздел "Зал славы", где представлены лучшие белорусские группы. заходите по ссылке и читайте:
http://music.fromby.net/about/about_rus.html